Культура > Образование

503

Маленькія рэчычане з яслей-сада № 26 разам са сваімі бацькамі майстравалі шпакоўні

 +

«Не пакінем без палаца ні сініцу, ні шпака» - пад такім дэвізам прайшоў конкурс на лепшую шпакоўню ў яслях-садзе № 26. Стала ўжо добрай традыцыяй у нашай установе кожны год ранняй вясной, як толькі пачынаюць вяртацца з выраю птушкі, праводзіць гэтую акцыю.

Конкурс быў праведзены з мэтай экалагічнага выхавання і прывіцця беражлівых адносін да «братоў меншых» у нашых выхаванцаў.

Вядома, што нішто так не аб’ядноувае бацькоў і іх дзетак, як агульная справа. І нішто так не выхоўвае, як уласны прыклад.

Трэба бачыць, з якім гонарам выхаванцы разам са сваімі роднымі неслі шпакоўні ў дашкольную ўстанову. Атрымалася сапраўдная дзіцяча-бацькоўская выстава. Усе групы прынялі актыўны ўдзел у гэтым конкурсе. Работы размясцілі ў фае дзіцячай установы. Кожны наведвальнік змог блізка пазнаёміцца з імі. Колькі радасці свяцілася ў вачах дзіцяці, калі яно сярод мноства работ заўважала сваю адзіную, лепшую, такую непаўторную шпакоўню! Дзеткі наперабой расказвалі, як яны разам майстравалі домікі для птушак.

I сапраўды, шпакоўні атрымаліся розныя: ад самай простай і да самай казачнай. У кожную з іх была ўкладзена душа. Кожная мае свой асабісты характар. Дзіву даешся, на што здольная чалавечая фантазія.

Пасля завяршэння конкурсу ўсе работы будуць размешчаны на дрэвах каля нашай дашкольнай установы.

І кожны дзень, праходзячы побач, выхаванцы разам з бацькамi, змогуць пазнаць свае шпакоўні, у якія будуць залятаць птушкі і адкуль будзе чуваць голас маленькіх птушанят.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети