Культура

636

Перамогі рэчычан у конкурсе нацыянальных культур

 +

У пачатку лістапада ў Светлагорску адбыўся конкурс у рамках XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

Абласны конкурс праводзіцца адзін раз у два гады з мэтай гарманізацыі міжнацыянальных адносін і развіцця шматвекавых традыцый творчага ўзаемадзеяння культур нацыянальных супольнасцей Беларусі, а таксама папулярызацыі лепшых узораў паэтычнага, музычнага, харэаграфічнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтваў нацыянальных супольнасцей Беларусі для азнаямлення шырокіх колаў грамадскасці з самабытнай культурай народаў, прадстаўнікі якіх жывуць на Беларусі.

Вельмі прыемна было тое, што падтрымка творча адораных прадстаўнікоў нацыянальных супольнасцей, кампазітараў, паэтаў, мастакоў, народных майстроў адбывалася з боку членаў журы, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый нацыянальных супольнасцей, старшыня журы – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат дзяржаўных прэмій, прафесар Міхась Паўлавіч Дрынеўскі.

У абласным конкурсе прынялі ўдзел лепшыя мастацкія калектывы культурна-асветніцкіх аб'яднанняў устаноў культуры рознага тыпу, асобныя выканаўцы, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і нацыянальнай кухні: рускай, украінскай, яўрэйскай, іранскай, нямецкай, армянскай, малдаўскай, італьянскай, дагестанскай, англійскай, бразільскай суполак.

Ад Рэчыцкага раёна выступіў калектыў украінскай аматарскай творчасці Азершчынскага СДК, сямейны ансамбль Марэніч. Вельмі актыўны былі ў гэтым годзе і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Рэчыцкага гарадскога палаца культуры. Трэба адзначыць, што толькі ў адным клубе «Жывіца» амаль больш чым два дзясятка ўдзельнікаў – прадстаўнікоў рускай, украінскай, яўрэйскай і цыганскай нацыянальнасцей.

У абласным конкурсе ў рамках XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур узнагароджаны дыпломамі за захаванне і прапаганду самабытнай культуры народаў, якія жывуць на Беларусі, сямейны калектыў і індывідуальныя выканаўцы Гарадскога палаца культуры: сямейны ансамбль Грабцэвіч-Жаўцілавых (рускія), салістка сямейнага ансамбля «Бахталэ Рома» Рада Еўдакімава (цыгане), аўтарскае чытанне Алены Цэйко (рускія), салістка клуба «Здравіца» Любоў Гаўрон (рускія).

Валянціна Жаўцілава атрымала дыплом за прадстаўленую выставу і калекцыю работ народнай славянскай абрадавай і гульнёвай лялькі. Удзельніца выставы страў нацыянальнай суполкі, адпавядаючых асаблівасцям рускай кухні, Кацярына Грабцэвіч таксама ўзнагароджана дыпломам.

Віншуем і канкурсантаў украінскай суполкі Азершчынскага СДК. Дыпломы атрымалі сямейны ансамбль Марэніч і яго кіраўнік Любоў Дворак. А хлебасольныя ўкраінскія гаспадыні Алёна і Майя Марэніч узнагароджаны дыпломам за лепшую нацыянальную кухню.

Усе ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці і клубных аматарскіх аб'яднанняў Рэчыцкага гарадскога палацу культуры вельмі ўдзячны дырэктару Але Грыб за падтрымку і падрыхтоўку калектыву і індывідуальных выканаўцаў для ўдзелу ў абласным конкурсе. Ад фестывалю ўсе атрымалі толькі добрыя адчуванні і ўражанні.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity