Культура

592

Пляцоўка Рэчыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі на фестывале кнігі ў Гомелі

 +

На Бібліятэчным бульвару прыцягвала наведвальнікаў пляцоўка нашай цэнтральнай раённай бібліятэкі

На мінулым тыдні каля Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У. І. Леніна прайшоў фестываль кнігі – 2019 #ЧИТАЙГОМЕЛЬ.

Сярод разнастайнай праграмы фестывалю яркім, крэатыўным і шматлюдным стаў Бібліятэчны бульвар, дзе бібліятэкі горада і раённых цэнтраў прадстаўлялі свае інтэрактыўныя пляцоўкі, якія адлюстроўвалі асаблівасці рэгіёну.

На сваёй пляцоўцы «Над Рэчыцай тармазні» Рэчыцкая цэнтральная раённая бібліятэка музыкай і жартамі прадставіла герояў кніг вядомага земляка – пісьменніка Ул. Ліпскага. Таленавітыя спявачкі аматарскага аб’яднання «Бібліятэчныя вячоркі» спявалі бронненскія песні і частушкі неяк па-асабліваму: так, што ў кожнага, хто спыніўся каля пляцоўкі, душа замірала ад захаплення, а ногі пускаліся ў скокі.

Гумарныя і дасціпныя «аўцюкоўцы» на працягу ўсяго дня былі адным з цэнтраў прыцягнення наведвальнікаў: каля рэчыцкага падворка і танчылі, і падпявалі,
і фатаграфаваліся ў хаце-чытальні і, вядома ж, не маглі не паспытаць стравы з цікавымі назвамі, такімі як «адбіўныя падэшвы», «бабіны ляхі» альбо «рэчыцкая краля» і гэтак далей.

Завітаўшыя на Рэчыцкую пляцоўку, мелі магчымасць атрымаць шчырыя «Жыццёвыя пажаданні ад Каласка і Калінкі», а ў лаўцы «Дары народнай аптэкі» са здзіўленнем знаёміліся з травянымі зборамі ад розных хвароб.

На ўрачыстым адкрыцці фестывалю прайшло ўзнагароджанне пераможцаў абласнога творчага конкурсу «Литературный герой», у якім чытач Рэчыцкай раённай бібліятэкі Таццяна Васільеўна Двараніновіч удастоена дыплома ІІІ ступені за работу «Каласок і Калінка» у намінацыі «Литературный герой произведений белорусской литературы».

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети